Усе ўдзельнікі акцыі маўклівай салідарнасці "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі", затрыманыя вечарам 15 чэрвеня ў розных гарадах Беларусі, адпушчаныя без складання пратаколаў.
Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч, у цэлым па краіне былі затрыманыя больш як 240 чалавек. "Усе яны правялі ў аддзяленнях міліцыі розны час. У некаторых з затрыманых бралі адпячаткі пальцаў. Усе затрыманыя па ўсёй рэспубліцы, паводле нашых звестак, былі адпушчаныя без складання пратаколаў. Прынамсі, мы не валодаем звесткамі пра тое, што на кагосьці быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і дзесьці праходзілі б суды над затрыманымі", — паведаміў праваабаронца.
Удзельнікамі акцыі маўклівай салідарнасці "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" вечарам 15 чэрвеня сталі тысячы людзей у розных гарадах Беларусі. Самай шматлікай стала акцыя ў цэнтры Мінска. Паводле ацэнак назіральнікаў, у ёй узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек, аднак ГУУС Мінгарвыканкама паведамляе пра 500 удзельнікаў.
Гэта ўжо другая акцыя, ініцыяваная групай актывістаў сацыяльных сетак "ВКонтакте" і Facebook. Першая прайшла 8 чэрвеня. Учарашняя акцыя была значна больш шматлікай, нягледзячы на папярэджанне Генпракуратуры і МУС.
14 чэрвеня Генпракуратура заклікала грамадзян "не паддавацца на правакацыйныя заклікі і ўстрымацца ад удзелу ў незаконных акцыях", папярэдзіўшы аб магчымай адказнасці.
За некалькі гадзін да акцыі МУС абвясціла пра магчымыя правакацыі падчас несанкцыянаваных акцый, што арганізуюцца праз сацыяльныя сеткі, магчымыя правакацыі з прымяненнем спецсродкаў — выбуховых пакетаў, петард, аж да агнястрэльнай зброі.
Каментуючы сёння ўчарашнія падзеі, намеснік начальніка ГУУС — начальнік міліцыі і грамадскай бяспекі Ігар Яўсееў заявіў: вечарам 15 чэрвеня ў раёне Кастрычніцкай плошчы міліцыя працавала ў адпаведнасці з загадам № 1 аб ветлівым абыходжанні з грамадзянамі.
Тую акалічнасць, што Кастрычніцкая плошча была перакрытая турнікетамі і забаранілі на яе доступ, Яўсееў растлумачыў трэніроўкай да парада з нагоды Дня незалежнасці, якую нібыта праводзіла адна з навучальных устаноў.
На пытанне, ці будуць такія трэніроўкі праводзіцца кожную сераду (ініцыятары "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі" прапаноўваюць праводзіць такія акцыі кожную сераду), Яўсееў адказаць не змог.
Зараз праваахоўныя структуры спрабуюць устанавіць ініцыятараў акцыі і тых, хто размяшчае заклікі да яе ў інтэрнэце.
Палітыкі і палітолагі адзначаюць рост пратэставых настрояў у грамадстве.
Былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў прагназуе, што такія настроі ўзмоцняцца з надыходам восені.
З ім згодны палітолаг Юрый Чавусаў. "Я лічу, што пратэставыя настроі будуць узрастаць і пасля восені. Цяперашні эканамічны крызіс — гэта не аднамомантны рэйдарскі захоп Беларусі Расіяй, гэта доўгатэрміновы працэс. Таму пратэсты будуць узнікаць спантанна, ачагова, паступова. І восенню беларускія гарады вернуцца да стану 90-х гадоў, калі на вуліцы выходзілі шматтысячныя дэманстрацыі", — сказаў аналітык у каментарыі БелаПАН.
БелаПАН
Мінск, 16 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/241/7229
Текущая дата: 06.11.2024