Белорусский портал в Казахстане

У Мінску асуджаныя больш за дваццаць удзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту



У розных судах Мінска 23 чэрвеня асуджаны 21 удзельнік акцыі маўклівага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку".

Як паведамляюць праваабаронцы, працэсы прайшлі ў судах Савецкага, Ленінскага, Фрунзенскага, Цэнтральнага раёнаў Мінска. Затрыманыя ўдзельнікі акцыі прызнаныя вінаватымі ў дробным хуліганстве паводле артыкула 17.1 КоАП і пакараныя рознымі штрафамі.

Так, у судзе Цэнтральнага раёна асуджаныя пяць чалавек, Партызанскага раёна — чатыры, Ленінскага раёна — двое ўдзельнікаў акцыі, Савецкага — дзесяць. Сумы штрафаў склалі ад дзвюх да трыццаці базавых велічынь (базавая велічыня — 35.000 рублёў).

Паводле звестак БелаПАН, некалькі затрыманых удзельнікаў учарашняй акцыі дастаўленыя таксама ў суд Маскоўскага раёна.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/241/7453
Текущая дата: 06.11.2024