Белорусский портал в Казахстане

Буслы ў Гомель завіталі



Практычна ў цэнтры Навабеліцы — зарэчнага раёна Гомеля — раптам пасялілася парачка буслоў. На перасячэнні вуліц Ільіча і Рэспубліканскай ёсць вялікае дрэва, якое ўвосень было моцна абрэзана камунальшчыкамі. Буслы, якія не пабаяліся суседства з буйнымі прамысловымі аб`ектамі і праезнай часткай, зрабілі таполю падмуркам для свайго шчасця.

Цяпер і птушкі, і людзі навокал чакаюць, калі парачка адорыць горад буслянятамі. У адміністрацыі Навабеліцкага раёна жартуюць, што, магчыма, гэта сведчыць і пра тое, што насельніцтва будзе хутка расці. Тым больш што менавіта тут актыўна ідзе будаўніцтва новага жылога комплексу. Між тым, мясцовыя жыхары прывыклі ўжо, што па цэнтральнай вуліцы ходзіць бусел і шукае, дзе пахарчавацца.

Ірына Асташкевіч
Звязда
, 1 чэрвеня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/242/6872
Текущая дата: 06.11.2024