Белорусский портал в Казахстане

Запрацаваў аргкамітэт Ўсебеларускага народнага сходу



Пачаў працу аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу, які плянуецца правесьці ў Беларусі 8 кастрычніка. Аргкамітэт узначалілі сябра аргкамітэту "Беларускі рух" Віктар Івашкевіч і лідэр прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч.

У аргкамітэт сходу ўвайшлі прадстаўнікі аргкамітэту "Беларускі рух", АГП, партыі "Справядлівы сьвет", БСДГ, БСДП (Грамада), прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці, аргкамітэту Беларускай партыі працы і кампаніі "Эўрапейская Беларусь".

"Папярэдне сход плянуецца правесьці 8 кастрычніка. Але аргкамітэтам зроблена заява, што мы адсочваем сытуацыю. Калі сацыяльная напруга будзе рэзка ўзрастаць, і будзе баячна, што трэба рабіць гэтыя сходы раней, то будзем рабіць раней. Наша мэта - у адзін дзень па ўсёй Беларусі правесьці сходы грамадзянаў з максымальнай колькасьцью ўдзельнікаў. І прыняць патрабаваньні да ўлады і прыняць рашэньне, як дамагацца ад уладаў іх выкананьня", - сказаў Віктар Івашкевіч.  

Цяпер вядзецца праца па стварэньні аргкамітэтаў па гарадах Беларусі. Устаноўчы сход такога аргкамітэту ўжо адбыўся ў Бабруйску. Бліжэйшчым часам ён пройдзе ў Лідзе, Слоніме і іншых гарадах. Цяпер ствараецца графік і адначасова пачынаецца інфармацыйная камапнія, паведаміў сустаршыня аргкамітэту Віктар Івашкевіч.

9 чэрвеня 2011
Алесь Дашчынскі
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/242/7034
Текущая дата: 06.11.2024