Супрацоўнікі Заводскага РУУС Мінска 16 мая правялі рэйды па праверцы ўмоў захоўвання зброі ў экспазіцыях баявой славы навучальных устаноў раёна. У выніку былі канфіскаваны вінтовачныя ствалы і міны без узрывальнікаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
За час правядзення аперацыі "Арсенал", якая арганізавана ў Беларусі пасля выбуху ў сталічным метро, толькі ў Заводскім раёне Мінска канфіскавана 7 адзінак зарэгістраванай зброі і 20 боепрыпасаў. Добраахвотна здадзена 24 адзінкі зарэгістраванай і 20 адзінак незарэгістраванай зброі, а таксама каля 2 тыс. боепрыпасаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 мая 2011
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 мая 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/243/6504
Текущая дата: 06.11.2024