У суботніку 16 красавіка ўзялі ўдзел каля 8 тысяч ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы Беларусі, грамадзянскі персанал і члены сем`яў памежнікаў.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта, на суботніку праводзіліся работы па добраўпарадкаванні 86 аб`ектаў (паркі, скверы, алеі славы) у населеных пунктах. Прыведзена ў парадак 112 помнікаў і мемарыялаў вайсковай і пагранічнай славы, 138 месцаў вайсковых пахаванняў, а таксама ўсе ваенныя гарадкі ў месцах дыслакацыі.
У фонд суботніка пералічана каля 50 млн. рублёў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 красавіка 2011
У фонд суботніка пералічана каля 50 млн. рублёў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 красавіка 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/245/5954
Текущая дата: 06.11.2024