Падазроным ва ўчыненні тэракта ў мінскім метро з`яўляецца малады мужчына неславянскай знешнасці. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня КДБ Вадзім Зайцаў 12 красавіка.
Складзены фотаробат чалавека, які падазраецца ў непасрэдным выкананні тэрарыстычнага акта. Гэта мужчына ва ўзросце да 27 гадоў, моцнага целаскладу, ростам 175—180 см. Быў апрануты ў карычневую куртку і карычневую вязаную шапачку. Зайцаў не выключыў, што гэты чалавек з`яўляўся наёмнікам.
Старшыня КДБ паведаміў, што выбуховае прыстасаванне, якое спрацавала на станцыі "Кастрычніцкая", было радыёкіраваным і яго прывёў у дзеянне выканаўца.
Паводле слоў Зайцава, КДБ разглядае тры версіі тэракта. Гэта: дэстабілізацыя становішча, помста экстрэмісцкіх арганізацый і дзеянні нездаровага чалавека.
Першая засноўваецца на тым, што нехта быў зацікаўлены ў дэстабілізацыі становішча ў краіне. "Я не хачу падкрэсліваць, хто стаіць за арганізацыяй гэтай дэстабілізацыі, але сёння камусьці не падабаецца лад жыцця і мадэль беларускага грамадства, беларуская структура бяспекі, і яны зацікаўленыя на фоне іншых аб`ектыўных зменаў пагоршыць становішча, пасеяць перш за ўсё страх, паніку і недавер да праваахоўнікаў, следчых, органаў улады", — цытуе БелТА словы старшыні КДБ.
Другая версія, паводле яго слоў, звязаная з нядаўнімі падзеямі, што адбыліся ў Беларусі (выбары, масавыя беспарадкі 19 снежня, судовыя працэсы). "Не ўсе асобы, якія сёння прыцягнутыя або справы якіх разглядаюцца органамі пракуратуры і судамі, згодныя з рашэннямі судовых органаў", — сказаў Зайцаў. Пры гэтым ён зазначыў, што на дачыненне да тэракта правяраюцца прадстаўнікі шэрагу экстрэмісцкіх маладзёжных арганізацый.
Трэцяя версія традыцыйная пры расследаванні такіх крымінальных спраў. Пры гэтым маюць на ўвазе не толькі псіхічнае нездароўе чалавека, але і нездароўе з пункту гледжання задавальнення асабістых амбіцый.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/246/5871
Текущая дата: 06.11.2024