Белорусский портал в Казахстане

Андрэя Пачобута пакінулі за кратамі



Журналіст Андрэй Пачобут будзе пераведзены ў сьледчы ізалятар Гарадзенскай турмы № 1. Яму працягнулі знаходжаньне пад вартай на два месяцы. Хутчэй за ўсё, ён будзе знаходзіцца за кратамі да суду. Пра гэта паведаміў яго адвакат Аляксандар Бірылаў.

9 красавіка ўвечары сканчаецца трохдзённы тэрмін, на які першапачаткова быў арыштаваны Андрэй Пачобут. Яго зьняволілі ў ізалятары часовага ўтрыманьня Кастрычніцкага РАУС Горадні.

Супраць журналіста вылучаны абвінавачаньні ў абразе прэзыдэнта (частка І, артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу) і ў паклёпе на яго (частка І, артыкул 367 КК).

9 красавіка 2011
Радыё Свабода


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/247/5840
Текущая дата: 06.11.2024