Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі адмовіў ЗАТ "Аўтарадыё" ў задавальненні заяўленых патрабаванняў аб прызнанні несапраўднымі папярэджання Міністэрства інфармацыі і рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанню і радыёвяшчанню, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
"У адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі 28 і 29 сакавіка, папярэджанне Міністэрства інфармацыі ад 10.01.2011 аб парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі і рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанню і радыёвяшчанню ад 11.01.2011 аб ануляванні рашэння аб прадаўжэнні ЗАТ "Аўтарадыё" права на наземнае эфірнае тэлерадыёвяшчанне застаюцца ў сіле", - растлумачылі ў міністэрстве, адзначыўшы, што "Міністэрства інфармацыі задаволена прынятым рашэннем і лічыць яго справядлівым".
Як раней паведамлялася, 17 сакавіка касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда разгледзела касацыйную скаргу Міністэрства інфармацыі на рашэнне суддзі ВГС Валерыя Шобіка, што датычыцца права ЗАТ "Аўтарадыё" на наземнае вяшчанне. Справа была адпраўлена на новы разгляд у першую інстанцыю, але ўжо з іншым складам суда. Акрамя таго, у той жа дзень калегія разгледзела яшчэ адну з касацыйных скаргаў Міністэрства інфармацыі на рашэнне суда першай інстанцыі па несапраўднасці папярэджання Мінінфарма.
ВГС на пасяджэнні 9 сакавіка прызнаў несапраўднымі папярэджанне Міністэрства інфармацыі і рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанню і радыёвяшчанню па ЗАТ "Аўтарадыё". Папярэджанне было аб тым, што ў эфіры радыёстанцыі прагучала інфармацыя з заклікам да экстрэмісцкай дзейнасці. Мелася на ўвазе фраза з перадвыбарнай кампаніі аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты - "лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы". Рэспубліканская камісія па тэлебачанню і радыёвяшчанню 11 студзеня анулявала рашэнне камісіі ад 13 сакавіка 2009 года аб прадастаўленні ЗАТ "Аўтарадыё" права наземнага эфірнага тэлерадыёвяшчання.
Звязда
29 марта 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/248/5527
Текущая дата: 06.11.2024