Генеральная пракуратура Беларусі адмовіла ў распачынанні справы на падставе ўсіх заяў і довадаў Алеся Міхалевіча. Пра гэта паведаміў 4 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік генпракурора Андрэй Швед.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Міхалевіч праходзіць абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Ён быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. 19 лютага яго адпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
28 лютага Міхалевіч сабраў прэс-канферэнцыю, на якой паведаміў, што быў адпушчаны са следчага ізалятара пасля згоды стаць агентам КДБ. Паводле слоў палітыка, ён вымушаны быў пайсці на такі крок "з-за жудасных умоў утрымання ў СІЗА, якія можна расцаніць як катаванні".
У той жа дзень Міхалевіч накіраваў у Генпракуратуру заяву, у якой прасіў "правесці праверку і спыніць зверствы" ў дачыненні да людзей, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.
У сярэдзіне сакавіка стала вядома, што на падставе заявы Міхалевіча генпракурор Рыгор Васілевіч даручыў правесці праверку ўмоў ўтрымання ў СІЗА КДБ.
17 сакавіка Міхалевічу прыйшла позва аб выліку ў Генпракуратуру для давання тлумачэнняў, аднак да таго часу былы кандыдат у прэзідэнты ўжо знаходзіўся за мяжой, нягледзячы на падпіску аб нявыездзе. Пазней стала вядома, што Міхалевіч атрымаў палітычны прыстанак у Чэхіі.
Тым не менш праз сваю жонку, якая засталася ў Мінску, палітык заявіў пра гатоўнасць даць тлумачэнні наконт сваёй заявы аб катаваннях. 23 сакавіка Мілана Міхалевіч паведаміла БелаПАН, што трэці дзень беспаспяхова спрабуе звязацца з супрацоўнікам Генпракуратуры, які падпісваў позву аб выкліку яе мужа для давання тлумачэнняў, каб даведацца, як можна арганізаваць такую працэдуру.
31 сакавіка генпракурор Васілевіч паведаміў журналістам, што запыт у Чэхію аб экстрадыцыі Міхалевіча пакуль не накіроўваўся. "Гэта пытанне пакуль знаходзіцца ў стадыі разгляду", — сказаў ён.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/248/5675
Текущая дата: 06.11.2024