Белорусский портал в Казахстане

Белгідрамет расказаў, ці атрымлівае ад украінскага боку даныя радыяцыйнага маніторынгу



Намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Аляксандр Трусаў расказаў на прэс-канферэнцыі, ці атрымлівае Беларусь ад украінскага боку даныя радыяцыйнага маніторынгу.

На пытанне, ці вядзецца абмен данымі радыяцыйнага маніторынгу з украінскімі спецыялістамі, Аляксандр Трусаў адказаў: "У нас ёсць двухбаковае пагадненне з украінскім бокам. Мы са свайго боку не перапынялі такія кантакты, але цеснага ўзаемадзеяння ў гэтым пытанні цяпер няма".

Аднак Белгідрамет удзельнічае ў інфармацыйнай сістэме EURODEP. На гэтай еўрапейскай платформе размяшчаюцца даныя аб радыяцыйнай абстаноўцы ў Беларусі.

"Там жа размяшчаюць інфармацыю і ўкраінскія калегі. Таму атрымліваем даныя праз EURODEP", - растлумачыў спецыяліст.

4 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/25/67811
Текущая дата: 06.10.2024