Белорусский портал в Казахстане

У беларускае грамадзянства прыняты 422 чалавекі, у тым ліку 60 непаўналетніх



Адпаведны ўказ нумар 69 падпісаў 17 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Акрамя заяў выхадцаў з Украіны задаволены заявы аб прыёме ў грамадзянства асоб, якія прыбылі з 25 краін свету: Алжыра, Арменіі, В`етнама, Індыі, Ірака, Емена, Казахстана, Лівана, Лівіі, Польшчы, Сірыі, Судана, Турцыі, Узбекістана і іншых.

Адначасова кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні заяў аб прыёме ў грамадзянства шэрага замежных грамадзян, якія неаднаразова парушалі законы Беларусі, а таксама доўгі час не працавалі.

У цэлым у мэтах выканання адпаведнага даручэння Прэзідэнта, дадзенага пасля "Вялікай размовы" ў жніўні 2021 года, беларускае грамадзянства прадастаўлена 8149 асобам, у тым ліку 5963 грамадзянам Украіны.

17 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/25/68678
Текущая дата: 24.11.2024