Белорусский портал в Казахстане

Чарга тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у Беларусі за 2010 год вырасла больш як на 62 тысячы сем`яў



На ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў на канец 2010 года знаходзілася 855,6 тыс. грамадзян (сем`яў), што на 62,4 тыс. больш, чым на канец 2009 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У агульнай колькасці тых, хто знаходзіцца на ўліку, — 391,1 тыс. маладых сем`яў (45,7%), амаль 18 тыс. шматдзетных сем`яў (2,1%), 32,9 тыс. грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання (3,8%).

На канец 2010 года 177,7 тыс. грамадзян (сем`яў), ці 20,8%, знаходзілася на ўліку цягам 10 гадоў і больш. З агульнай колькасці грамадзян (сем`яў), якія знаходзіліся на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў на канец 2010 года, 140,6 тыс. (16,4%) жывуць у інтэрнатах, 17 тыс. (2%) — у кватэрах, занятых некалькімі наймальнікамі, 2 тыс. грамадзян (0,2%) — у дамах, прызнаных непрыдатнымі для пражывання.

У 2010 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 48,9 тыс. грамадзян (сем`яў), ці 6,2% ад агульнай колькасці тых, хто знаходзіцца на ўліку. Сярод іх 25,3 тыс. маладых сем`яў, 4,8 тыс. шматдзетных сем`яў, 2,6 тыс. грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

У параўнанні з 2009 годам колькасць грамадзян (сем`яў), якія атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы, павялічылася на 7,3 тыс., ці на 17,5%, колькасць шматдзетных сем`яў — на 0,6 тыс. (на 15,5%), колькасць маладых сем`яў — на 7,4 тыс. (на 41,4%).

Паказчыкам інтэнсіўнасці вырашэння жыллёвай праблемы з`яўляецца сярэдні час знаходжання грамадзян на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў. Так, калі ў 1990 годзе пры наяўных тэмпах будаўніцтва сярэдні час знаходжання грамадзян (сем`яў) на ўліку ў цэлым па рэспубліцы складаў 7,5 года, то ў 1995 годзе — 19,5 года, у 2005 годзе — 18,1 года, у 2008 году — 22,8 года, у 2009 годзе — 19 гадоў, у 2010 годзе — 17,5 года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/251/5442
Текущая дата: 25.12.2024