Белорусский портал в Казахстане

У Віцебску знойдзена больш за 120 авіяцыйных бомб часоў Вялікай Айчыннай вайны



У Віцебску пры правядзенні земляных работ каля дома № 40 па вуліцы Чкалава 14 сакавіка былі знойдзены 124 авіяцыйна-асколачныя бомбы (АА-8) часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама, боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны групай размініравання в/ч 5524 унутраных войскаў МУС. Вага бомбы АА-8 — 8 кг.

У гэты ж дзень у лясным масіве каля вёскі Махірава Полацкага раёна былі знойдзены тры мінамётныя міны калібру 81 мм часоў Вялікай Айчыннай вайны. Яны знішчаны сапёрамі в/ч 5530 унутраных войскаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
15 сакавіка 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/252/5099
Текущая дата: 25.12.2024