Белорусский портал в Казахстане

Дзяржпамежкамітэт: у дзень выбараў у Мінску рыхтавалі тэракты



Прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандр Цішчанка ў фільме «Плошча. Жалезам па шкле», які прайшоў у эфіры Першага тэлеканала, заявіў аб запланаваных ў Мінску 19 снежня тэрарыстычных актах. Серыю такіх актаў, па яго словах, збіраліся ажыццявіць спецыялісты-падрыўнікі.

"Аператыўнымі органамі памежнай службы была атрымана інфармацыя ад агентурных крыніц аб тым, што група спецыялістаў-падрыўнікоў планавала падрыхтоўку і правядзенне серыі тэрарыстычных актаў у дзень правядзення выбараў", - сцвярджае Аляксандр Цішчанка.

Аднак што гэта за крыніцы, прэс-сакратар не ўдакладніў. «26 лістапада ў Дзяржпамежкамітэт прыходзіць трывожнае паведамленне - у дзень выбараў у Мінску магчымыя тэракты. Інфармацыю неадкладна дакладваюць кіраўніцтву краіны», - кажа ў фільме голас за кадрам.

«У канцы лістапада на беларускай мяжы адзначаюць наплыў турыстаў. З тэрыторыі Польшчы, Украіны, Расіі ў Беларусь спрабуюць ўехаць дзясяткі груп. Турысты вязуць з сабой дзіўны набор - электрошокеры, дымавыя шашкі, дубінкі, кастэты, нажы і набоі», - паведамляецца ў фільме.

Тэлеграф
10 января 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/256/3786
Текущая дата: 24.12.2024