Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Партызанскага РУУС Мінска падчас аператыўных мерапрыемстваў затрымалі 40-гадовага дворніка аднаго з дзіцячых садкоў. Дома ў мужчыны было канфіскавана амаль 25 літраў экстракцыйнага опію. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама.
Як паказала далейшая праверка, наркатычнае рэчыва належала 43-гадоваму беспрацоўнаму сябру затрыманага, які ў кватэры сваёй сужыцелькі на вуліцы Пуліхава ў Мінску наладзіў вытворчасць опію. Ён спажываў прадукцыю ўласнай міні-лабараторыі і рэалізоўваў яе сярод наркаспажыўцоў. Гаспадыня кватэры ведала, чым займаецца сужыцель, і аказвала яму садзейнічанне. У яе кватэры знойдзена яшчэ прыкладна 25 літраў наркатычнага рэчыва.
У дачыненні да вытворцы опію распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Вырашаецца пытанне аб завядзенні ў дачыненні да яго сужыцелькі крымінальнай справы за арганізацыю прытона.
Мінск, 6 студзеня 2011
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
У дачыненні да вытворцы опію распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Вырашаецца пытанне аб завядзенні ў дачыненні да яго сужыцелькі крымінальнай справы за арганізацыю прытона.
Мінск, 6 студзеня 2011
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/257/3686
Текущая дата: 06.11.2024