Белорусский портал в Казахстане

У Магілёве выслухалі грамадзян на базе грамадскай прыёмнай арганізацыі «Белая Русь»



Сумесны прыём правялі старшыня Магілёўскага аблсавета Ірына Раінчык і намеснік абласной грамадскай арганізацыі «Белая Русь» Віктар Бубенцоў.

Усяго па дапамогу звярнулася пяць чалавек. Пытанні датычыліся працаўладкавання, работы ЖКГ, будаўніцтва дарогі, гаражнага кааператыва. Акрамя Магілёва былі прадстаўнікі Глускага і Магілёўскага раёнаў. 

— Жыхару Глускага раёна, які звярнуўся наконт працаўладкавання, быў растлумачаны парадак падчас прыёму. Астатнія пытанні ўзятыя на кантроль і будуць разгледжаны ў адпаведнасці з заканадаўствам, — патлумачыў Віктар Бубенцоў.

Нэлі Зігуля
Звязда, 7 снежня 2022



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/26/67336
Текущая дата: 06.10.2024