Белорусский портал в Казахстане

Беларусь атрымала з Расіі чарговую партыю ЗРК «Тор-М2К»



У Беларусь з Расіі прыбыла чарговая партыя зенітна-ракетных комплексаў «Тор-М2К». Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ распавёў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Леанід Касінскі.

Партыя ўзбраенняў атрымана ў рамках існуючага міжурадавага дагавора аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Беларусі і Расіі. У бліжэйшыя дні гэтыя комплексы паступяць у злучэнні і воінскія часткі, куды яны прызначаныя. Асабісты склад ужо прайшоў падрыхтоўку і паспяхова асвоіў гэтыя комплексы.

Леанід Касінскі адзначыў, што гэта эфектыўны сродак паражэння паветраных аб’ектаў рознага тыпу — як высакахуткасных, так і нізкахуткасных на досыць шырокім дыяпазоне вышынь.

Звязда, 23 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/26/67569
Текущая дата: 06.10.2024