Пра гэта распавёў намеснік начальніка аддзела арганізацыі працы інспекцый у справах непаўналетніх ГУАПП міліцыі грамадскай бяспекі МУС Васіль Дземідовіч
«Не губляюць сваёй актуальнасці злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Па выніках двух месяцаў колькасць такіх злачынстваў знізілася ўдвая — з 29 да 15. Але гэта не падстава для самазаспакаення. Штотыдзень мы фіксуем затрыманні дзяцей за збыт наркотыкаў. Гэта вельмі сур’ёзнае злачынства, пакаранне за якое прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі», — сказаў Васіль Дземідовіч.
Супрацоўнік МУС адзначыў, што разам з такімі наркотыкамі, як альфа-pvp і мефедрон, набірае папулярнасць сінтэтычны псіхастымулятараў 4-СМС.
«Раней пра яго не было вядома. Зараз наркомаркеты актыўна яго рэкламуюць і збываюць нашым дзецям», — падкрэсліў супрацоўнік МУС.
«Раней пра яго не было вядома. Зараз наркомаркеты актыўна яго рэкламуюць і збываюць нашым дзецям», — падкрэсліў супрацоўнік МУС.
Васіль Дземідовіч дадаў, што распаўсюднікі наркотыкаў вярбуюць дзяцей звыклымі спосабамі. «Ім абяцаюць велізарныя грошы, але, як правіла, падлеткі іх не атрымліваюць, таму што не паспяваюць адпрацаваць. Паведамленні аб падобным выглядзе заробку могуць прыходзіць у сацыяльных сетках і мэсэнджарах шляхам веернай рассылкі», — сказаў на заканчэнне Васіль Дземідовіч.
Звязда, 10 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/26/68637
Текущая дата: 24.11.2024