Сяргей Марцалеў, кіраўнік выбарчага штабу экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча, стаў 23-ім падазраваным у справе Плошчы-2010. Ён знаходзіцца ў следчым ізалятары Камітэту дзяржбяспекі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар камітэту ў абарону правоў зняволеных «Над бар’ерам» Цімафей Дранчук.
У ноч на 23 снежня Марцалеў быў зняты з цягніка Мінск — Варшава беларускімі памежнікамі ў Брэсце і перададзены міліцыі. Ён ехаў у Варшаву на запрашэнне польскага тэлеканалу «Белсат» на запіс перадачы. Да раніцы 24 снежня Марцалева трымалі ў найбліжэйшым райаддзеле міліцыі, пасля чаго сувязь з імі перарвалася.
Пра месцазнаходжанне палітыка стала вядома толькі вечарам 24 снежня, калі яго сваякам патэлефанавалі з СІЗА КДБ і паведамілі, што Марцалеў з’яўляецца падазраваным па справе аб масавых непарадках у Мінску 19 снежня.
Еўрарадыё
26 снежня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/260/3452
Текущая дата: 26.12.2024