Шэраг апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты сутыкнуліся з праблемамі пры публікацыі сваіх перадвыбарных праграм у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі.
У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам кандыдат у прэзідэнты мае права апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў рэспубліканскіх газетах "Звязда", "Советская Белоруссия", "Народная газета", "Рэспубліка", сталічнай газеце "Минский курьер", абласных газетах "Заря" (Брэст), "Гомельская правда", "Могилевская правда", "Минская правда", "Гродненская правда" і "Витебский рабочий".
Як паведаміў БелаПАН кіраўнік выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец, 29 лістапада ім у штаб патэлефанавалі прадстаўнікі рэспубліканскіх выданняў. "Газеты не пагаджаюцца друкаваць выбарчую праграму Рымашэўскага з-за таго, што ён заклікае беларусаў адстойваць свой выбар на плошчы 19 снежня, у дзень выбараў. Нам прапанавалі даць іншы тэкст праграмы, без закліку людзей на плошчу. Аднак мы не можам гэта зрабіць чыста юрыдычна — тэрмін падачы праграм у СМІ скончыўся 28 лістапада", — заявіў Севярынец.
Ён мяркуе, што праграму Рымашэўскага могуць або падвергнуць цэнзуры, або зняць з друку. "І ў тым і ў другім выпадку гэта будзе скандал", — падкрэсліў палітык.
Да перадвыбарнай праграмы Рыгора Кастусёва таксама былі прэтэнзіі. "Спачатку ў праграме ўжываліся словы "лукашызм" і "лукашэнкаўскі рэжым". У рэдакцыях газет палічылі, што гэтыя словы абражаюць годнасць службовай асобы, таму мы замянілі іх на "аднаасобны" і "аўтарытарны" рэжымы", — сказаў кіраўнік штаба Кастусёва Аляксей Янукевіч.
З праблемамі пры друкаванні сваёй перадвыбарнай праграмы сутыкнуўся і Дзмітрый Ус. "Дзяржаўным СМІ не спадабалася тая частка праграмы, у якой я параўноўваў сённяшнюю выбарчую сістэму Беларусі з выбарчай сістэмай Германіі 30-х гадоў мінулага стагоддзя", — сказаў ён.
Ус адмовіўся ўносіць праўкі ў сваю праграму. "Паспрабую вырашыць праблему ў Цэнтрвыбаркаме, калі не атрымаецца — буду судзіцца", — заявіў ён.
Прэс-сакратар Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў заявіў, што ніякіх праблем з публікацыяй перадвыбарнай праграмы кандыдата пакуль не ўзнікала. "Спадзяёмся, на гэтым тыдні праграма будзе апублікавана. Ніякіх прэтэнзій наконт яе зместу не ўзнікала", — паведаміў Атрошчанкаў.
Не сутыкаўся з такой праблемай і штаб Уладзіміра Някляева. "Нам пакуль ніхто не тэлефанаваў і прэтэнзій да праграмы не выказваў", — паведаміла прэс-сакратар палітыка Юлія Рымашэўская.
Не выказвалася прэтэнзій і да зместу перадвыбарных праграм Мікалая Статкевіча, Віктара Цярэшчанкі, Алеся Міхалевіча і Яраслава Раманчука.
Каментуючы па просьбе БелаПАН сітуацыю, сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік заявіў, што рэдакцыі газет не маюць права ўносіць папраўкі ў тэкст перадвыбарных праграм кандыдатаў. "Усе праўкі павінен уносіць сам кандыдат у прэзідэнты", — сказаў ён.
Перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты павінны друкавацца газетамі па чарговасці іх паступлення. Пакуль была надрукавана толькі адна праграма — Аляксандра Лукашэнкі. Дзяржаўныя СМІ апублікавалі яе 27 лістапада.
Сяргей Каралевіч, Сяргей Пульша,
БелаПАН Мінск
29 лістапада 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/263/2984
Текущая дата: 26.12.2024