На 1 кастрычніка гэтага года, як паведаміў прэс-сакратар Белстата Віктар Міхно, у сельскагаспадарчых арганізацыях пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўзрасло на 20,8 тысячы галоў (на 0,5 %), у прыватнасці, кароў — на 42 тысячы галоў (на 3,4 %). Колькасць свіней, у сваю чаргу, павялічылася на 137,5 тысячы галоў (на 4,7 %).
У параўнанні са студзенем—вераснем 2009 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях, дзе сканцэнтраваная асноўная вытворчасць мяса, малака і яек, рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) павялічылася на 51,8 тысячы тон (на 6,1 %), вытворчасць малака — на 130,4 тысячы тон (на 3 %), вытворчасць яек — на 83,6 млн штук (на 4,9 %).
Да пачатку зімова-стойлавага перыяду ўтрымання жывёлы і пераходу на зімні рацыён кармлення (на 1 кастрычніка 2010 года) у сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі на ўмоўную галаву жывёлы прыходзілася 20,4 цэнтнера кармавых адзінак, што на 0,5 працэнта ніжэй за аналагічны перыяд мінулага года. У прыватнасці, у Магілёўскай вобласці на ўмоўную галаву жывёлы прыходзілася 23 цэнтнеры кармавых адзінак, Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай — па 21 цэнтнеры ў кожнай, Віцебскай і Мінскай абласцях — па 19 цэнтнераў.
20 кастрычніка 2010 Звязда
Надзея Дрыла

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/264/2365
Текущая дата: 05.11.2024