Падчас візіту ў Мінск літоўскай дэлегацыі на чале з прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайтэ падпісана пагадненне аб парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый Беларусі і Літвы. Подпісы пад дакументам паставілі міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс і яго беларускі калега Сяргей Мартынаў.
"Сёння было адчынена акно для грамадзян Беларусі, — пракаментавала падпісанне пагаднення Грыбаўскайтэ. — Людзі змогуць свабодна перамяшчацца, трапіць у краіны ЕС. Доўгатэрміновая віза для іх будзе каштаваць 20 еўра". "Гэта дэманструе наш давер у адносінах да Беларусі", — падкрэсліла літоўскі прэзідэнт.
Напярэдадні візіту МЗС Літвы паведаміла, што пагадненне планавалася падпісаць яшчэ ў верасні 2009 года. "Аднак беларускі бок звярнуўся з просьбай адкласці падпісанне дакумента, бо не была завершана працэдура міжведамаснай каардынацыі ў Беларусі. Праз сем месяцаў Мінск унёс новыя карэктывы ў раней агавораны тэкст пагаднення", — зазначалася ў паведамленні МЗС.
Пагадненне дае жыхарам прыгранічных тэрыторый права на бязвізавае перасячэнне мяжы і знаходжанне на прыгранічнай тэрыторыі іншай дзяржавы са спецыяльнымі дазволамі на адлегласці да 50 кіламетраў ад мяжы да 90 дзён на працягу паўгода.
Такія дазволы тэрмінам на пяць гадоў будуць выдавацца пастаянным жыхарам прыгранічных тэрыторый, якія з розных прычын плануюць часта знаходзіцца на прыгранічнай тэрыторыі суседняй дзяржавы.
Права на працу гэтыя дазволы не даюць.
Мінск, 20 кастрычніка 2010
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/264/2373
Текущая дата: 05.11.2024