Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі — $5827,8 млн



Паводле папярэдніх звестак Нацыянальнага банка, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах Міжнароднага валютнага фонду, на пачатак лістапада склалі 5 мільярдаў 827,8 мільёна долараў ЗША.

З пачатку года аб`ём золатавалютных рэзерваў краіны павялічыўся на 175,3 мільёна долараў, альбо на 3,1 працэнта. Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце ў структуры золатавалютных рэзерваў на 1 лістапада склалі 3 мільярды 64,5 мільёна долараў, манетарнае золата — 1 мільярд 179,2 мільёна, іншыя актывы — 1 мільярд 4,6 мільёна і спецыяльныя правы запазычвання — 579,5 мільёна долараў.

Ігар Грышын
Звязда
6 листапада 2010



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/265/2607
Текущая дата: 26.12.2024