Белорусский портал в Казахстане

Прафесар Манаеў не верыць у 62%, якія паабяцаў Лукашэнку ІАЦ



Сацыёлаг Алег Манаеў лічыць, што афіцыйныя даныя не могуць быць праўдзівымі. Ён адзначае, што не так даўно сацыялагічная кампанія Baltic Surveys рабіла аналагічнае апытанне. Паводле яго толькі 46% апытаных давяраюць Аляксандру Лукашэнку.

Пра гэта навуковец паведаміў у каментары Еўрарадыё, каментуючы паведамленне БЕЛТА.  Нагадаем, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта (ІАЦ) прывёў вынікі кастрычніцкага маніторынгу грамадскай думкі. Паводле афіцыйных сацыёлагаў, за дзейнага кіраўніка дзяржавы на выбарах збіраюцца галасаваць 62,4%. Іншым кандыдатам свае галасы гатовыя аддаць 0,3% апытаных. Не змаглі або не захацелі адказаць на пытанне 37,3%.

Манаеў: "Дапусціць, што там было 43%, а зараз 62,4% - гэта немагчма.  А даныя Baltic Surveys дакладныя, бо даныя гэтай сацыялагічнай кампаніі карэлююць з іншымі незалежнамі кампаніямі".

15 кастрычніка 2010
Еўрарадыё

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/266/2332
Текущая дата: 27.12.2024