Паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.
Пракуратура Кобрынскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 19-гадовага мясцовага жыхара за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу,
Малады чалавек стаяў на воінскім уліку прызыўнікоў. У мінулым верасні пад асабісты подпіс ён атрымаў павестку з патрабаваннем з’явіцца ў ваенны камісарыят для праходжання мерапрыемстваў прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве. Аднак у прызначаны час юнак не прыйшоў, замест гэтага з’ехаў у Расію. Праваахоўнікі ў лістападзе пры вяртанні дадому затрымалі ўхіліста.
Суд прызнаў маладога чалавека вінаватым па ч. 1 арт. 435 КК. Яго прысудзілі да двух месяцаў арышту.
Прысуд не ўступіў у законную сілу. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Звязда, 14 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/27/68410
Текущая дата: 24.11.2024