Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Добра, што ў нас ёсць чым ваяваць



«Мы вельмі сур’ёзную ўвагу будзем аддаваць спецпадраздзяленням, падтрымліваць, але будзем і пытацца з іх», - заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў справе ўдасканалення міжведамаснага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў сістэмы гаравантавання бяспекі Беларусі.

Лукашэнка дадаў: спецпадраздзяленню будзе аказана неабходная падтрымка для таго, каб яно магло адэкватна рэагаваць на ўзнікаючыя пагрозы.

«Добра, што ў нас ёсць чым ваяваць», — адзначыў кіраўнік краіны падчас наведвання спецпадраздзялення КДБ «Альфа».

Спецыялізацыя і падрыхтоўка групы «А» дазваляе ажыццяўляць любыя дзеянні па спыненні шырокамаштабных злачынных дзеянняў, якія маюць ярка выяўленую антысацыяльную і антыдзяржаўную накіраванасць, заявіў Інтэрфаксу камандзір групы Алег Чарнышоў.

Радыё Свабода 15 чэрвеня 2010


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/274/1003
Текущая дата: 25.12.2024