Пасля няўдалых перамоў у белакаменнай беларускі кіраўнік наведаў 15 чэрвеня кадэбісцкую «Альфу». Магчыма, нарада планавалася раней, але атрымалася сімптаматычна.
Перад выбарамі Лукашэнку ціснуць на псіхіку, палохаючы магчымай спецаперацыяй ФСБ. І гэта бадай што дае эфект. Магчыма таму, што праз эпапею інтрыг за шырмай «братняй інтэграцыі» ППРБ занадта добра вывучыў норавы піцерскіх хлопцаў.
Вынікі перамоў 11 чэрвеня ўпэўненасці Лукашэнку відавочна не дадалі. Правальным аказаўся ўжо першы, разлічаны на публіку акорд — спроба пажартаваць перад камерамі на пачатку сустрэчы з Пуціным. Расійскія медыі па поўнай адцягнуліся на эпізодзе «мо’ хоць кавалак хлеба дасце».
Закулісная частка перамоў з абодвума дуумвірамі наўрад ці была болей удалай для госця. Іначай бы тутэйшая прапаганда ўжо грымела.
Карацей, у Мінску пераацанілі магчымасць згуляць на зацікаўленасці Масквы ў Мытным звязе.
Канечне, яны зацікаўленыя, але разважаюць так: куды ён дзенецца з падводнай лодкі! Яшчэ і амбасадар Сурыкаў трохі папалохаў: вось зачынім мяжу — тады паскачаце!
Без ільготаў жа кшталту бязмытнай нафты ўсе планы пра 500 долараў накрываюцца медным тазам.
Вось ужо і пра аднаўленне супрацы з МВФ міністр Харкавец загаварыў. А то круцілі носам: абыдземся без вашых стэнд-баяў!
І ўсё болей аргументаў за тое, каб выбары зладзіць да зімы. Бо там вымалёўваюцца, як зазначае аналітык Валер Карбалевіч, дзве вайны — нафтавая ды газавая. З букетам наступстваў, якіх Лукашэнку толькі і неставала падчас электаральнай кампаніі.
Расійскія вялікадзяржаўнікі цвердзілі, што ў іх імперыі ёсць два хаўруснікі — войска ды флот. Лукашэнка па вяртанні з Масквы мо’ падсвядома згадаў пра такое апірышча, як спецназ КДБ. Лёс Бакіева, самі разумееце, не натхняе.
«Добра, што ў нас ёсць чым ваяваць», — шматзначна вырвалася з вуснаў афіцыйнага лідэра краіны, дзе кожную раніцу па ТБ гучыць «Мы, беларусы, мірныя людзі…».
Аляксандр Класкоўскі | 15 чэрвеня 2010 Наша Ніва

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/274/1006
Текущая дата: 25.12.2024