Белорусский портал в Казахстане

Новы расійскі прэпарат для лячэння COVID-19 паступіў у аптэкі Беларусі



Новы расійскі прэпарат для лячэння COVID-19 паступіў для рэалізацыі ў аптэчную сетку РУП "Белфармацыя", паведамляе на прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Процівірусны сродак "Скайвіра" вытворчасці АТ "Біяхімік" можна набыць па рэцэпце ўрача ў любой аптэцы дзяржаўнай аптэчнай сеткі.

Адзначаецца, што лякарства змяшчае камбінацыю двух дзеючых рэчываў (нірматрэлвіру і рытанавіру). Накіраваны механізм дзеяння на вірусную пратэазу вызначае поспех лячэння незалежна ад штама SARS-CoV-2.

У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што лекавы сродак папоўніць арсенал урачоў у прэпаратах для лячэння пацыентаў у амбулаторных умовах. Прэпарат дазволіць прадухіліць ускладненае цячэнне захворвання і шпіталізацыю, паскорыць выздараўленне і мінімізаваць посткавідны сіндром.

8 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/28/67035
Текущая дата: 06.10.2024