Абломкі ракеты ў Іванаўскім раёне ўпалі літаральна за 60 м ад крайняга дома ў вёсцы Гарбаха.
Абломкі ўпалі на ўскраіне вёскі. Як удалося даведацца карэспандэнтам, да бліжэйшага дома - усяго 66 м. На месцы здарэння па даручэнні Прэзідэнта Беларусі цяпер працуюць следчыя, спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Міністэрства абароны, група размініравання. Супрацоўнікі міліцыі ачапілі тэрыторыю, людзей адвялі на бяспечную адлегласць.
Як паведамлялася, сёння а 10-й гадзіне раніцы войскі проціпаветранай абароны паразілі паветраную цэль. Яе абломкі знойдзены на сельскагаспадарчым полі ў раёне вёскі Гарбаха Іванаўскага раёна.
Паводле папярэдніх даных, абломкі належаць зенітнай кіруемай ракеце С-300, выпушчанай з тэрыторыі Украіны.
29 снежня 2022, Іванаўскі раён
БЕЛТА
Паводле папярэдніх даных, абломкі належаць зенітнай кіруемай ракеце С-300, выпушчанай з тэрыторыі Украіны.
29 снежня 2022, Іванаўскі раён
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/29/67706
Текущая дата: 24.11.2024