Белорусский портал в Казахстане

Аляксандру Лукашэнку далажылі аб першым кроку да стварэння беларускага YouTube



Прэзідэнту Беларусі далажылі аб першым кроку да стварэння беларускага YouTube, расказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.

"Відэахостынг videobel.by. Гэта наша першая OTT-платформа, на якой будуць размяшчацца праграмы і розныя рубрыкі. І нават пазаэфірныя актыўнасці стваральнікаў відэакантэнту. Калі хочаце, гэта даволі слабы аналаг, але такі першы крок да стварэння беларускага YouTube", - заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

"Вы бачыце, што адбываецца з YouTube і іншымі OTT-сэрвісамі відэа па запыце. Мы не можам прадбачыць, мы не можам ведаць, як будзе гэта сітуацыя развівацца далей. Але мы ведаем дакладна, што беларускі глядач хоча глядзець (і не толькі беларускі) відэа па запыце праз персанальны камп`ютар, мабільны тэлефон там, дзе яму гэта зручна, у той час, калі яму гэта зручна рабіць. Гэты праект будзе запушчаны 12 верасня", - сказаў Уладзімір Пярцоў.

Паводле яго слоў, на відэахостынгу будзе магчымасць прагляду асноўных беларускіх тэлеканалаў у рэжыме рэальнага часу, а таксама на галоўнай загрузачнай старонцы будзе прысутнічаць стужка асноўных навін інфармагенцтва БЕЛТА.

29 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/3/75016
Текущая дата: 23.11.2024