Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка падпісаў указ аб прыёме ў грамадзянства 220 чалавек, у тым ліку 27 непаўналетніх



У беларускае грамадзянства прыняты 220 чалавек, у тым ліку 27 непаўналетніх. Адпаведны ўказ нумар 438 падпісаў 23 снежня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Беларускія пашпарты атрымаюць замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбылі ў Беларусь з 18 краін, у тым ліку 155 грамадзян Украіны.

Гэта рашэнне, прынятае спецыяльна напярэдадні Новага года, безумоўна, стане святочнай падзеяй для тых людзей, якія яго чакалі.

За перыяд выканання даручэння кіраўніка дзяржавы, дадзенага ў ходзе «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», беларускае грамадзянства атрымалі 7317 іншаземцаў і асоб без грамадзянства, у тым ліку 5491 украінец. Грамадзянства ім было прадастаўлена як па рашэнні Прэзідэнта, так і ў спрошчаным парадку.

Звязда, 23 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/30/67610
Текущая дата: 24.11.2024