Белорусский портал в Казахстане

У Мінску прызыўнікі атрымалі 3 месяцы арышту і буйны штраф за ўхіленне ад вайсковай службы



Судом Цэнтральнага раёна Мінска разгледжаны крымінальныя справы ў дачыненні да двух прызыўнікоў-ухілістаў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на ваенны камісарыят Цэнтральнага раёна.

Абодва маладыя чалавекі абвінавачваліся ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 435 КК Рэспублікі Беларусь, а менавіта ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу.

Выязное судовае пасяджэнне праходзіла ў памяшканні ваеннага камісарыята Цэнтральнага раёна. Як адзначалася ў ходзе слуханні, прызыўнікі, якіх належным чынам апавясцілі аб неабходнасці яўкі ў ваенны камісарыят для праходжання мерапрыемстваў па прызыву, а менавіта медыцынскага агляду, без паважных прычын у вызначаны час на месца выкліку не з’явіліся, апраўдальных дакументаў не прадставілі.

У выніку суд прызнаў абодвух вінаватымі ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу і на падставе часткі 1 арт. 435 КК Рэспублікі Беларусь прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 200 базавых велічынь (6 400 рублёў) аднаму і 3 месяцы арышту другому прызыўніку.

У ваенным камісарыяце нагадалі, што за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу прадугледжана крымінальная адказнасць.

У якасці пакарання могуць быць прызначаныя штраф, або арышт да 3 месяцаў, або абмежаванне волі да 2 гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Пасля адбыцця пакарання і пагашэння судзімасці грамадзяне прызыўнога ўзросту падлягаюць праходжанню мерапрыемстваў па прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

Звязда, 7 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/31/66709
Текущая дата: 07.10.2024