26 лістапада ў адкрытай прасторы «Beton» (Мінск. вул. Кальварыйская, 17) пройдзе Форум навукі і бізнесу «Інавацыйны шторм». Арганізатарам мерапрыемства выступае Мінскі гарадскі тэхнапарк пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
«Інавацыйны шторм» — гэта бітва простых слоў са складанымі тэрмінамі: у нефармальнай абстаноўцы прадпрымальнікі і навукоўцы простымі словамі расказваюць аб тэхналогіях і інавацыях, якія ў найбліжэйшы час могуць карэнным чынам змяніць наша з вамі жыццё.
У форуме прымуць удзел навукоўцы з розных абласцей навукі, а таксама прадстаўнікі бізнесу. Уладзіслаў Стэфанаў, навуковы супрацоўнік Цэнтра «Квантавая оптыка і квантавая інфарматыка» Інстытута фізікі НАН Беларусі раскажа аб прымяненні квантавых камп’ютараў у тэхніцы і побыце, аб тым, што сучасная тэхніка становіцца яшчэ больш «разумнай».
Ганна Малашэўская, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі імуналогіі і клетачнай біяфізікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, падзеліцца ведамі ў галіне імунітэту і тэхналогій у барацьбе з вірусамі. Удзельнікі форуму змогуць даведацца, як працуе імунітэт, які ўплыў на яго аказвае навакольнае асяроддзе, а таксама што трэба рабіць, каб менш хварэць. Генеральны дырэктар групы кампаній «Асопс» Сяргей Шуткевіч раскажа пра тое, як стварыць бяспечны горад, які ён горад будучыні, і што лепш справіцца з аховай прыватнага дома: адзін сабака ці 101 камера відэаназірання. Таксама на форуме можна будзе даведацца пра нанасвет і нанапамеры, Low-code і робатаў, як будзе выглядаць рынак ІТ у бліжэйшыя пяць гадоў і якія спецыялісты будуць там запатрабаваныя.
Прыняць удзел у форуме «Інавацыйны шторм» можа любы жадаючы — неабходна зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Для гасцей форуму падрыхтавана забаўляльная праграма, падчас якой можна будзе паспрабаваць навінкі інтэрактыўных забаў.
«Інавацыйны шторм» пройдзе ў Мінску ўжо ў чацвёрты раз. Мэта мерапрыемства — папулярызацыя інавацыйнага прадпрымальніцтва, навуковай дзейнасці, розных ідэй і поглядаў для далейшага развіцця інавацыйнай інфраструктуры і фармавання інавацыйнай супольнасці.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/31/67120
Текущая дата: 24.11.2024