Нядаўна ў касцёле адбыўся пажар. Выкарыстоўваць памяшканне да ўстанаўлення прычын і, галоўнае, ліквідацыі непаладак, немагчыма.
Будынак належыць гораду. І рамантаваць яго будуць за кошт бюджэту, а не рэлігійнай абшчыны. Рамонт трэба будзе сур’ёзны. На час работ святарам прапанавалі забраць з памяшкання каштоўныя рэчы.
Аляксандр Румак, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў: «пашкоджаныя інжынерныя камунікацыі і абсталяванне. Устанавілі акалічнасці, якія перашкаджаюць для далейшага масавага знаходжання людзей у будынку. Комплекс Чырвонага касцёла не можа таксама забяспечвацца электраэнергіяй, цяплом, і ўзнікла неабходнасць правядзення дэталёвага абследавання і правядзення далейшых рамонтна-аднаўленчых работ. Менавіта таму камунальна-ўнітарнае прадпрыемства «Спадчына» прапанавала рэлігійнай суполцы забраць рухомую маёмасць для таго, каб яна не была згублена падчас правядзення гэтых работ».
Колькі часу зойме рамонт, стане вядома пасля дэталёвага абследавання. Улады Мінска паабяцалі, што выканаюць рамонт у максімальна кароткі тэрмін.
Звязда, 8 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/32/66720
Текущая дата: 24.11.2024