Белорусский портал в Казахстане

ДПК: Польскія пагранічнікі спрабавалі выцесніць бежанцаў на тэрыторыю Беларусі



Беларускія пагранічнікі спынілі спробу выцяснення бежанцаў з тэрыторыі Польшчы, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

24 кастрычніка польскія пагранічнікі на двух службовых аўтамабілях даставілі бежанцаў да загараджальнага забора на граніцы з Беларуссю. Адкрыўшы браму, прызначаную для міграцыі жывёл, польскія вайскоўцы паспрабавалі выцесніць замежнікаў на беларускую тэрыторыю.

«Беларускі пагранічны нарад, які прыбыў на месца, не дапусціў парушэння мяжы. Польскія сілавікі хутка зачынілі брамку, пагрузілі бежанцаў назад у транспартныя сродкі і павезлі ў невядомым кірунку», — распавялі ў ДПК.

Аналагічны інцыдэнт адбыўся 10 кастрычніка, калі польскія сілавікі даставілі семярых бежанцаў да загароды і паспрабавалі іх выцесніць праз брамку.

Звязда, 24 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/32/66896
Текущая дата: 24.11.2024