Белорусский портал в Казахстане

Большасць украінцаў, якія прыбылі ў Беларусь, не плануюць вяртацца на радзіму



Аб гэтым заявіў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.

"Мы не так даўно праводзілі анкетаванне - каля 80 працэнтаў украінцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, не плануюць вяртацца. Яны хочуць застацца і прадаўжаць у далейшым жыць са сваімі сем`ямі на тэрыторыі нашай краіны", - расказаў Дзмітрый Шаўцоў.

Паводле яго слоў, пераважная большасць грамадзян Украіны прыбывае ў Беларусь да сваякоў, сяброў. "У нас абсалютна аднолькавая ментальнасць. Больш таго, пасля 2014 года вялікая колькасць людзей адтуль прыбыла да нас. На той момант прыбыло амаль 150 тыс. Частка, вядома, вярнулася, але многія засталіся і прадаўжаюць жыць у Беларусі", - дадаў генсакратар Беларускага Чырвонага Крыжа.

20 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/33/65846
Текущая дата: 07.10.2024