Белорусский портал в Казахстане

Інвестыцыйны праект па пераводзе Мінска на водазабеспячэнне з падземных крыніц будзе рэалізаваны ў спрошчаным парадку



Гэта прадугледжана распараджэннем, якое падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Выданне распараджэння дазволіць скараціць тэрміны рэалізацыі інвестыцыйнага праекта і зменшыць расходы на будаўніцтва адпаведных аб`ектаў.

Задачу па паляпшэнні якасці водазабеспячэння ў Мінску кіраўнік дзяржавы ставіў у канцы 2018 года.

"Усе буйныя гарады маюць праблемы з водазабеспячэннем. Мінску патрэбна паўмільёна кубаметраў вады ў дзень. Напрыклад, вады з возера Нарач хапіла б толькі на 3-4 гады. У сталіцы сёння трэць крыніц - паверхневыя. Гэта няправільна. Плануйце да сярэдзіны наступнай пяцігодкі (крайні тэрмін - 2025 год) цалкам перавесці ўсё пітное водазабеспячэнне горада на падземныя крыніцы", - даручыў беларускі лідар на нарадзе з актывам сталіцы ў снежні 2018 года.

25 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/33/65923
Текущая дата: 07.10.2024