Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль да 30-годдзя органаў фінансавых расследаванняў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 230 аб устанаўленні юбілейнага медаля "30 год органам фiнансавых расследаванняў Беларусі". 

Указам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

На правым баку медаля ў цэнтры размешчана пазалочаная выява геральдычнага знака - эмблемы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у верхняй частцы знаходзіцца надпіс "Айчына Гонар Прафесіяналізм", унізе - стужка з лічбамі "1992-2022".

На адваротным баку размешчаны надпіс "30 год органам фiнансавых расследаванняў Беларусi", а па акружнасці - вянок з лаўровага і дубовага лісця.

Юбілейным медалём будуць узнагароджваць работнікаў і цывільны персанал органаў фінансавых расследаванняў КДК за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у рабоце, а таксама іншых асоб за значны ўклад у развіццё дзейнасці па абароне дзяржаўных інтарэсаў ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы.

6 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/35/65668
Текущая дата: 24.11.2024