Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта раскрыты падрабязнасці расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да экс-журналісткі Белтэлерадыёкампаніі.
Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальную справу па абвінавачанні 38-гадовай жыхаркі Мінска ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
"Папярэдняе расследаванне па ім праведзена ўсебакова, поўна і аб`ектыўна. Дзеянні абвінавачанай Следчым камітэтам дакладна кваліфікаваны па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, што пацверджана сукупнасцю сабраных доказаў", - паведамілі у Генпракуратуры.
Там паведамілі, што пракуратура пакінула абвінавачанай раней абраную меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Падрабязнасці справы ад СК
Як паведамілі у Следчым камітэце, абвінавачаная, 38-гадовая мінчанка пасля звальнення з Белтэлерадыёкампаніі ўступіла ў змову з прадстаўнікамі экстрэмісцкіх супольнасцяў, якія называюць сябе апазіцыяй, з мэтай захопу ўлады.
"Экс-журналістка была адным з лідараў так званай журналісцкай забастоўкі на Белтэлерадыёкампаніі, падчас якой яе ўдзельнікі ставілі патрабаванні палітычнага характару", – адзначылі ў Следчым камітэце.
Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, 17 жніўня 2020 года абвінавачаная ўступіла ў склад каардынацыйнай рады, дзе стала кіраўніком групы інфармацыйнага забеспячэння і супрацьдзеяння дзяржаўным СМІ.
"На працягу пяці месяцаў абвінавачаная займалася стварэннем "канала" для распаўсюджвання ілжывай інфармацыі ў інтарэсах удзельнікаў змовы і дасягнення іх асноўнай мэты – прымусовай змены палітычнага кіраўніцтва краіны", – падкрэслілі ў Следчым камітэце.
Акрамя гэтага, яна рыхтавала, рэдагавала і публікавала інфармацыйныя матэрыялы самаабвешчанай рады. "Кожны падрыхтаваны матэрыял аказваў дэструктыўнае ўздзеянне на грамадскую свядомасць і заклікаў да дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне", – падкрэслілі ў СК.
Супрацоўніцтва са следствам
На стадыі папярэдняга следства абвінавачаная прызнала сваю віну, раскаялася і актыўна супрацоўнічала са следствам, на допытах расказала, што прасякла злачыннымі ідэямі дэструктыўна настроеных грамадзян і вырашыла ўступіць у шэрагі экстрэмістаў, якія называюць сябе апазіцыяй, сказалі ў СК.
Санкцыя ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам) Крымінальнага кодэкса прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 12 гадоў, паведамілі ў СК.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/35/65680
Текущая дата: 24.11.2024