Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.
З 14 па 16 чэрвеня пройдзе камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання, воінскімі часцямі і арганізацыямі тылавога забеспячэння пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны па тыле - начальніка тылу Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёра Андрэя Бурдыкі.
Асноўнымі мэтамі вучэння з`яўляюцца: удасканаленне зладжанасці органаў ваеннага кіравання тылавога забеспячэння ў кіраванні падначаленымі сіламі і сродкамі пры выкананні задач тылавога забеспячэння; павышэнне ўзроўню абучанасці органаў ваеннага кіравання, воінскіх чацей і арганізацый тылу па пытаннях забеспячэння ўстойлівага функцыянавання сістэмы тылавога забеспячэння, павышэння жывучасці падраздзяленняў і аб`ектаў тылу; трэніроўка практычных навыкаў асабовага складу воінскіх часцей і падраздзяленняў тылавога забеспячэння ў выкананні задач у адпаведнасці з прызначэннем ва ўмовах хутказменлівай абстаноўкі.
Правядзенне мерапрыемстваў накіравана на якасную падрыхтоўку падраздзяленняў і арганізацый тылавога забеспячэння да выканання задач па прызначэнні ў сучасных умовах абстаноўкі, якая складваецца.
14 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
14 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/36/65406
Текущая дата: 24.11.2024