З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 994 037 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
На 1 ліпеня выздаравелі 985 592 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 7118 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Усяго ў краіне праведзены 13 646 641 тэст.
З пачатку мая ў Беларусі стабілізавалася сітуацыя па захваральнасці на інфекцыю COVID-19. Як і меркавалі інфекцыяністы і эпідэміёлагі, зніжэнню колькасці заражэнняў пасадзейнічала ў тым ліку актыўная вакцынацыя і рэвакцынацыя дарослага і дзіцячага (з 12 гадоў) насельніцтва.
Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі і Мінску насельніцтву аказваецца поўны спектр планавай медыцынскай дапамогі і неабходных даследаванняў, як у стацыянарах, так і амбулаторна.
У сувязі з тым, што ў краіне рэгіструецца невялікая колькасць пацыентаў з інфекцыяй COVID-19, Міністэрства аховы здароўя абнаўляе статыстычныя даныя адзін раз у месяц.
Паводле прагнозаў спецыялістаў, магчыма, да восені інфекцыя COVID-19 на тэрыторыі Беларусі пяройдзе ў непандэмічную, сезонную фазу. Гэта значыць, што захваральнасць на COVID-19 будзе рэгістравацца, як ВРВІ і грып — восенню і зімой.
Звязда, 5 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/36/65658
Текущая дата: 24.11.2024