Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за суткі ліквідавалі 137 пажараў травы і хмызняку



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Паводле аператыўных звестак, з 6.00 13 красавіка да 6.00 14-га ліквідаваны 1 лясны пажар на плошчы 0,5 га і 137 пажараў травы і хмызняку на агульнай плошчы 26,73 га», — распавялі ў прэс-службе.

Акрамя таго, адбыліся 23 надзвычайныя сітуацыі тэхнагеннага характару. Знішчаныя 6 і пашкоджаныя 16 будынкаў, 1 адзінка тэхнікі. Выратаваны 1 чалавек. Траўмаваныя на пажарах 2 чалавекі.

Звязда, 14 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/37/64544
Текущая дата: 07.10.2024