Белорусский портал в Казахстане

Беларусь уваходзіць у спіс 50 лепшых краін па вядзенні цяжарнасці



Аб гэтым 17 мая заявіў галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Леанід Недзень.

Паводле слоў Леаніда Недзеня, у Беларусі самы нізкі ўзровень дзіцячай смяротнасці сярод краін СНД. Гэты паказчык ніжэйшы, чым у Вялікабрытаніі, Даніі, Польшчы, ЗША, Літве.

"Выжывальнасць дзяцей з экстрэмальна нізкай масай цела на першым годзе жыцця складае больш за 80 працэнтаў. У рэйтынгу краін шчаслівага дзяцінства Беларусь займае 35-е месца сярод 175 краін свету. Расія, дарэчы, на 37-й пазіцыі. Наша краіна таксама займае 25-ю пазіцыю ў рэйтынгу самых камфортных краін для мацярынства і ўваходзіць у 50 лепшых краін па вядзенні цяжарнасці, арганізацыі родаў", - сказаў ён.

Беларусь стала першай дзяржавай у Еўропе і трэцяй у свеце (нараўне з Кубай і Тайландам), дзе ўдалося скараціць перадачу ВІЧ ад маці да дзіцяці і прыроджанага сіфілісу да ўзроўню, які не ўяўляе пагрозы грамадскаму здароўю.

"Цяжарныя жанчыны забяспечаны медыцынскім назіраннем і аказаннем усіх відаў дапамогі як у амбулаторных, так і стацыянарных умовах у час цяжарнасці, пасля родаў, а таксма ў дапамозе з нованароджанымі", - сказаў на заканчэнне спецыяліст.

17 мая 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/37/64984
Текущая дата: 25.11.2024