Белорусский портал в Казахстане

У Брэсцкай вобласці без святла з-за снегападу застаюцца 63 населеныя пункты



У Брэсцкай вобласці перабоі ў электразабеспячэнні з-за снегападу назіраюцца ў 63 населеных пунктах. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале «Мінэнерга Афіцыйны».

«Энергетыкі працягваюць ліквідаваць наступствы цыклона. Мацней за ўсё снегапад і моцны вецер закранулі Брэсцкую вобласць. Там больш за ўсё ад непагадзі пацярпелі Пружанскі і Камянецкі раёны. Аварыйныя службы ў рэгіёне працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме», — гаворыцца ў паведамленні.

Наступствы разгулу стыхіі ліквідуюць 45 аварыйных брыгад энергетыкаў. Паводле звестак на 17.00, перабоі ў электразабеспячэнні назіраюцца ў 63 населеных пунктах Брэсцкай вобласці. Адключэння зафіксаваныя на 162 трансфарматарных падстанцыях і 20 лініях электраперадачы. Прымаюцца неабходныя меры для аператыўнага аднаўлення электразабеспячэння.

Звязда, 2 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/38/64396
Текущая дата: 07.10.2024