Белорусский портал в Казахстане

Беларусь дазволіла да 15 красавіка бязвізавы ўезд з Украіны ўсім іншаземцам, хто ратуецца ад баявых дзеянняў



Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз.

«У сувязі з бягучай крызіснай сітуацыяй кіраўніцтвам краіны ў парадку выключэння прынята рашэнне аб дазволе бязвізавага ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з Украіны, знаходжання і наступнага выезду з Рэспублікі Беларусь да 15 красавіка бягучага года як украінцаў, натуральна, так і грамадзян іншых замежных дзяржаў, якія спрабуюць пакінуць зону баявых дзеянняў праз нашу краіну», — сказаў Анатоль Глаз.

Ён выказаў надзею, што дадзенае рашэнне спросціць бяспечнае вяртанне для грамадзян краіны пражывання, дазволіць многім з іх уз’яднацца са сваімі сваякамі як у Беларусі, так і за яе межамі.

Звязда, 23 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/39/64213
Текущая дата: 07.10.2024