Белорусский портал в Казахстане

У Беларусь за суткі прыехалі 1043 грамадзяніна Украіны



За суткі ў Беларусь прыбылі 1043 грамадзяніна Украіны, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

«З 6:00 5 красавіка па 6:00 6 красавіка ў нашу краіну праз украінска-беларускую мяжу прыбылі 783 грамадзяніна Украіны. Транзітам праз Польшчу прайшлі 237 чалавек. Яшчэ 22 грамадзяніна Украіны прайшлі ў Беларусь праз Літву і 1 — праз Латвію. Беларускі бок працягвае аказваць неабходную дапамогу грамадзянам, якія прыбываюць з украінскай тэрыторыі», — гаворыцца ў паведамленні.

У Дзяржпагранкамітэце нагадалі, што з 3 красавіка іншаземцам, якія прыбываюць у Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычнай абстаноўкай ва Украіне, у тым ліку транзітам праз тэрыторыю іншых краін, для ўезду ў нашу краіну не патрэбны ПЦР-тэст. Акрамя таго, замежным грамадзянам, якія едуць з Украіны да месца пастаяннага пражывання, дазволены бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі да 15 красавіка ўключна.

Таксама ў вёсцы Паддабранка і паблізу пункта пропуску «Новая Гута» гомельскім УП «Фармацыя» адкрыты перасовачныя пункты рэалізацыі медыцынскіх прэпаратаў для грамадзян Украіны. Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме.

Звязда, 6 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/39/64481
Текущая дата: 24.11.2024