6 ліпеня ў адным з населеных пунктаў Воранаўскага раёна на ўчастку пагранічнай заставы «Драбішуны» лідскія пагранічнікі пры сілавой падтрымцы супрацоўнікаў атрада спецпрызначэння «Тайфун» з доказамі злачынства затрымалі групу асоб.
Жыхары райцэнтра падазраюцца ў парушэнні граніцы з ужываннем квадракоптара. У іх выяўлена і канфіскавана 4 беспілотнікі, 66 акумулятарных батарэй да іх, зарадныя станцыі, пульты кіравання і іншыя камплектуючыя да БПЛА, цеплавізар, чатыры GPS-компаса і смартфон. Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для ўстанаўлення ўсіх фактаў супрацьпраўных дзеянняў зламыснікаў. Адзначым, гэта ўжо другі выпадак з пачатку тыдня.
Звязда, 7 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/4/74667
Текущая дата: 23.11.2024