Белорусский портал в Казахстане

У Гомельскую вобласць з Украіны прыбылі каля 680 чалавек



У Гомельскую вобласць праз беларуска-украінскую мяжу прыбылі каля 680 грамадзян Украіны з 24 лютага. Аб гэтым паведаміў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.

На дадзены момант каля 150 чалавек размешчаны ў часовых пунктах знаходжання.

«Гэта здраўніцы рэгіёна, інтэрнаты. Яны забяспечаны трохразовым гарачым харчаваннем: паўнавартаснымі сняданкам, абедам і вячэрай. Ім прадастаўлена ўсё неабходнае. У кожным выпадку сітуацыя прапрацоўваецца ў індывідуальным парадку, вывучаюцца патрэбы кожнага», — сказаў Іван Крупко.

Таксама губернатар наведаў сёння памежжы ў Брагінскім раёне. Азнаёміўся з сітуацыяй у пункце пропуску «Камарын». Сітуацыя застаецца на яго асабістым кантролі.

Звязда, 13 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/40/63964
Текущая дата: 07.10.2024