Белорусский портал в Казахстане

Мы аператыўна разглядаем усе заявы на атрыманне беларускага грамадзянства ўкраінцамі



Аб гэтым заявіў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС палкоўнік міліцыі Аляксей Бягун, перадае МУС.

«Органы ўнутраных спраў, працягваючы выконваць даручэнне Прэзідэнта, якое ён даў у жніўні, па-ранейшаму прымаюць хадайніцтвы ад грамадзян Украіны, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і хадайнічаюць аб набыцці грамадзянства на падставе пяцігадовага тэрміну пражывання і рашэння Прэзідэнта. Мы аператыўна афармляем адпаведныя дакументы, уносім для разгляду ў Адміністрацыю Прэзідэнта. 

І лагічным завяршэннем разгляду хадайніцтваў было падпісанне адпаведнага ўказа Прэзідэнта, які задаволіў хадайніцтва ўсіх грамадзян Украіны і прыняў іх у грамадзянства Рэспублікі Беларусь», — распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС палкоўнік міліцыі Аляксей Бягун.

Звязда, 18 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/40/64106
Текущая дата: 07.10.2024